Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Бярэзінскім біясферным запаведніку адбыліся спаборніцтвы па восеньскім фотабёрдынгу

13.09.2023

Каб было зразумела, аб чым ідзе гаворка, растлумачым значэнне гэтага слова. «Бёрдынг» – гэта аматарская арніталогія, якая ўключае назіранне і вывучэнне птушак няўзброеным вокам альбо пры дапамозе бінокля.

Фотабёрдынг - гэта калі птушак трэба не толькі ўбачыць, але і сфатаграфаваць.

У ясны вераснёўскі дзень удзельнікі спаборніцтва адправіліся па запаведных сцежках, дзе змаглі не толькі ўбачыць, пачуць і сфатаграфаваць розных птушак, але і адчуць атмасферу некранутай прыроды, а таксама назіраць вясковыя краявіды і слухаць гукі восеньскага лесу.

Пасля падарожжа яны падрыхтавалі і здалі фатаграфіі і чэк-лісты журы. Трэба сказаць, камісіі было складана вызначыць пераможцаў, бо у кожнага ў фотаздымках была свая разыначка і ўнікальнасць.

Па колькасці набраных балаў пераможцам спаборніцтваў стала каманда Наталлі Косар і Інэсы Паркулевіч, якія ў якасці прыза атрымалі падарункавы сертыфікат на экскурсію «Жывы аркестр». Другое месца заняла каманда Святланы Савіцкай і Вольгі Гаўрош, яны адправяцца на экскурсію «Рачны будаўнік». На трэцяй прыступцы пастамента апынуліся Таццяна Карніловіч і Ганна Мялік, якія змогуць наведаць экскурсію «Сустракаем птушыных».

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая, газета «Лепельсы край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг