Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепелі адбыўся 2 этап абласнога форуму маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці

02.11.2023

31 кастрычніка «новаспечаныя» работнікі розных сфер пабывалі ў Верхнядзвінску, 2 лістапада іх сустрэў гасцінны Лепель, трэці этап мерапрыемства будзе праходзіць у Оршы.
У кожным з іх - каля 150 чалавек. Моладзь знаёміцца з прадпрыемствамі, асаблівасцямі вытворчасцей, а таксама славутасцямі раёнаў, далучаецца да памятных акцый і дыялогавых пляцовак.
Памяць… Помнік… Памятаць!..
Першай лакацыяй на Лепельшчыне стаў раённы Дом культуры, дзе ўчорашніх студэнтаў, а сёння маладых спецыялістаў сустрэлі прадстаўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна сваімі прывабнымі прэзентацыйнымі пляцоўкамі - іх налічылі каля 15.
Наступны пункт - сквер на плошчы Свабоды. Каля магіл воінаў Савецкай арміі і партызан 1944 года прайшоў мітынг-рэквіем «Памяць… Помнік… Памятаць!..», пасля якога кожны з прысутных усклаў кветкі да магіл герояў, тым самым аддаў даніну павагі людзям, якія змагаліся за мірнае неба над галавой.
На мітынгу перад моладдзю выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан:
— …Наша з вамі агульная задача — захаваць гістарычную праўду пра падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вы не павінны забываць аб тым, што з'яўляецеся спадчыннікамі вялікіх пераможцаў, якія выйгралі вайну коштам жыццяў мільёнаў герояў. Расчулілі таксама ўсіх прысутных выкананнем патрыятычных песень Ірына Бусава і Аляксандр Міхно.
Знаёмства з Лепельшчынай
Затым госці падзяліліся на тры групы і паехалі знаёміцца з Лепельшчынай.
231-я артылерыйская брыгада, 191-я група артылерыі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і 52-й асобны спецыялізаваны пошукавы батальён дыслакуюцца ў вёсцы Бароўка нашага раёна — пра гэта даведалася адна з груп маладых спецыялістаў.
Прадстаўнікі воінскіх часцей расказалі аб гісторыі ўтварэння часцей, задачах і шматлікіх дасягненнях.
Так, усе былі здзіўлены, што 52-i асобны спецыялізаваны пошукавы батальён - адзінае падраздзяленне ў рэспубліцы, якое займаецца пошукам і ідэнтыфікацыяй астанкаў ваеннаслужачых, якія загінулі падчас ВАВ і іншых войнаў, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі.
Працягваючы традыцыі старэйшых пакаленняў, вайскоўцы гэтых частак з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак, дэманструюць старанне ў засваенні баявога майстэрства, паказваюць высокую зладжанасць і вывучку. Для моладзі таксама былі падрыхтаваны экскурсія, прагляд фільма, знаёмства з размяшчэннем вайскоўцаў, наведванне музея, інтэрактыўная праграма «Адзін дзень вайскоўца». Былі прадстаўлены іх увазе таксама ўзоры ваеннай тэхнікі, узбраення, экіпіроўкі і многае іншае. Для маладых спецыялістаў, якія наведвалі ДРАЦ «Жамчужына», дырэктар Вера Закрэўская правяла аглядную экскурсію, а вопытныя супрацоўнікі - трэнінг па развіццю камунікатыўных навыкаў.
Трэцяя група ў гэты дзень пабывала на экскурсіі ў раённым краязнаўчым музеі, дзе наведала экспазіцыю «Гісторыя Бярэзінскай воднай сістэмы», «Трагедыя і боль Лепельшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны», а таксама паўдзельнічала ў музейным квэсты «Лістая гісторыі старонкі…».
Пасля знаёмства з унікальнымі традыцыямі Лепельскага краю, гісторыка-культурнай спадчынай хлопцы адправіліся ў філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», дзе прадэгуставалі прадукцыю, якая вырабляецца прадпрыемствам, сталі ўдзельнікамі экскурсіі і пазнаёміліся з вопытам адаптацыі маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы.
Паспяховыя практыкі ў працы з моладдзю
Завяршыўся маштабны форум дыялогавай пляцоўкай «Паспяховыя практыкі ў працы з моладдзю». Спікерамі на ёй сталі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі - начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Хрол.
-- Маладыя спецыялісты прыйшлі на свае першыя працоўныя месцы, таму ў самым пачатку працоўнага шляху вельмі важна іх падтрымаць, даць ім упэўненасць у заўтрашнім дні, паказаць перспектывы на будучыню, -- адзначыў Вячаслаў Дурноў.
–- Кадравае пытанне для раёна актуальнае. У папаўненні маюць патрэбу сферы аховы здароўя, адукацыі, сельская гаспадарка. За маладымі спецыялістамі замацоўваюцца настаўнікі, для іх прадугледжаны розныя прэферэнцыі і матэрыяльная падтрымка, -– сказаў Міхаіл Кісялевіч.
Падчас гутаркі вопытныя спікеры падзяліліся, як чалавек, які мае ініцыятывы можа стаць паспяховым кіраўніком. Распавялі пра тое, якое садзейнічанне спецыялістам аказвае Савет працуючай моладзі, азнаёмілі з указам Кіраўніка дзяржавы аб грантах і маладзёжных ініцыятывах і адказалі на мноства пытанняў.
Учорашніх студэнтаў цікавілі сацыяльныя гарантыі і выплаты, якія прадугледжаны заканадаўствам нашай краіны, перспектывы будаўніцтва і набыцця жылля, сістэма дзяржаўнай фінансавай падтрымкі моладзі, льготнага крэдытавання, служба і іншыя пытанні. На ўсе былі дадзены вычарпальныя адказы.
Як адзначылі ўдзельнікі, такія мерапрыемствы - гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з раёнам, убачыць нешта новае для сябе, а таксама пагутарыць з маладымі спецыялістамі з іншых раёнаў, завесці цікавыя знаёмствы і падзяліцца ўражаннямі.
Якім павінен быць чалавек на першым працоўным месцы? Па меркаванні шматлікіх маладых спецыялістаў, самае важнае - быць упэўненым у сабе, імкнецца да пастаўленых мэт, ініцыятыўным, камунікабельным, умець працаваць у камандзе і, вядома, весці здаровы лад жыцця.
Таксама Вячаслаў Дурноў нагадаў, што 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню пройдзе Адзіны дзень галасавання.
— Прыняць удзел у галасаванні - абавязак кожнага з нас. Ад нашага выбару ва шмат у чым залежыць, па якіх законах мы будзем жыць, і як будзе рухацца наша краіна.
У завяршэнне мерапрыемства прадстаўнікі ўлады рэгіёна і нашага раёна пажадалі ўсім маладым спецыялістам настойлівасці, цярпення і невычэрпнай энергіі, а таксама знайсці сябе ў абранай прафесіі.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»





2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг