Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепелі працягваецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу

21.07.2023

Штодня на будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Лепелі працуюць як мінімум 60 працоўных з розных будаўнічых арганізацый. Кожны дзень вышыня цаглянага мура падрастае, вымалёўваюцца абрысы будучага важнага аб'екта.

– Для лепельчан будучы ФАК сапраўды знакавы аб'ект, якога з нецярпеннем чакаюць як дзеці, так і дарослыя, - адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Быстрыцкі. - Задзейнічаны сілы чатырох будаўнічых арганізацый, а таксама байцоў студатрада з Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, каб паскорыць працэс і як мага хутчэй здаць аб'ект у бягучым годзе.

Мы пабывалі на будоўлі, дзе кіпела праца на розных участках. Брыгадзір цесляроў Лепельскай ПМК-75 Міхаіл Доўгі дакладна і аператыўна падаваў ваду, цэмент, дробны керамзіт у бетонамяшалку. А з яе па спецыяльным рукаве сумесь паступала работнікам на вышыні - яны залівалі падмурак пад падлогі. Не стаялі без справы і два вежавых крана, няспынна разгружаючы будматэрыялы.

Унутры аб'екта ўжо добра відаць былі чары будучых басейнаў, аднаго паменш - для дзяцей, іншага пабольш - на тры дарожкі па 25 метраў для дарослых.

– Калі чара пад дзіцячы басейн ужо гатова, то на другой ідзе заліванне. бетоннай сумессю трэцяга пласта. Гэта робяць бетоншчыкі прыватнай полацкай фірмы «Алекс-Мантаж». Затым зоймуцца апалубкай чары. Тынкоўшчыкі нашай арганізацыі выконваюць унутраныя працы, вядуць мантаж крылцаў, – уводзіў у курс справы прараб ПМК-75 Антон Буйніцкі.

Паралельна будаўнікі Шумілінскай ПМК-70, «Белсантэхмантажу» ўкладвалі бардзюры, узводзілі сцены, працягвалі вентыляцыйныя камунікацыі. Працы хапала ўсім, а за каардынацыяй працэсаў сачыў малады прараб. Дарэчы, па прызнанні Антона Буйніцкага, у яго асабісты інтарэс да дадзенай будоўлі. Як бацька траіх дзяцей (хлопчыку 12 гадоў і дзяўчынкам-двайнятам па 6), ён з нецярпеннем чакае ўводу аб'екта ў строй. Будзе і сам наведваць басейн і трэнажорную залу, і дзяцей вадзіць у ФАК.

– Любая будоўля звязана з вялікім аб'ёмам земляных, пагрузачна-разгрузачных работ, добраўпарадкаваннем тэрыторыі, - падкрэсліў ён. - Вельмі добрую дапамогу спецыялістам аказалі байцы студатрада «Даміно» з Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія працавалі на аб'екце два месяцы.

- Навучэнцамі засталіся задаволеныя і выкладчыкі, - падкрэсліла намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа Алеся Пшанко. - Працавалі ў будатрадзе восем трэцякурснікаў - будучых тэхнікаў-будаўнікоў. Была ў іх і працоўная кваліфікацыя муляроў і тынкоўшчыкаў. Дапамагаючы вопытным будаўнікам, хлопцы павышалі сваю кваліфікацыю, набывалі навыкі. І вытрымалі выпрабаванне годна, што пацвердзіла паспяховая абарона вытворча-тэхналагічнай практыкі.

Камандзір атрада Даніла Пятрушко не прамінуў падкрэсліць, што хлопцы цяпер ведаюць кошт будаўнічым працам у прамым і пераносным сэнсе. Па словах хлопца, пры добрым раскладзе можна нядрэнна зарабіць. Прафесія будаўніка хоць і складаная, але ганаровая. А баец атрада Даніла Сяменька адзначыў, што яму прыемна бачыць плён сваёй працы.

Алена Башун «Віцебскія весці»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг