Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепельскім раёне пачалася вакцынацыя супраць грыпу!

10.10.2023

Нягледзячы на поспехі медыцыны і намаганні ўрачоў ад грыпу і яго ўскладненняў у свеце штогод гінуць людзі. Адзіны эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу - гэта правядзенне вакцынацыі.

Як нам распавяла загадчыца паліклінікі УАЗ «Лепельская ЦРБ» Аксана Клавовіч, ва ўстанову паступіла «Вакцына для прафілактыкі грыпу» інактываваная. Яна эфектыўная, бяспечная і добра пераносіцца. Прышчэпку названай вакцынай можна атрымаць на бясплатнай аснове, па сведчаннях, у паліклініцы УАЗ «Лепельская ЦРБ».

Для дарослага насельніцтва - у кабінеце №11 (на 2 паверсе) з 9.00 да 13.00 па буднях, пасля агляду і заключэння памочніка ўрача, у кабінеце №28 (на 2 паверсе), а таксама ў АУАП, ФАПах. Для дзіцячага насельніцтва - у кабінеце №31 дзіцячай кансультацыі, па аўторках і чацвяргах з 9.00 да 13.00 пасля агляду педыятра. Таксама вакцынацыю супраць грыпу можна праводзіць сумесна з прышчэпкамі ад COVID-19.

-- Аксана Сямёнаўна, чаму прышчапляцца супраць грыпу неабходна кожны год?

-- Гэта звязана ў першую чаргу з высокай зменлівасцю віруса грыпу. Менавіта таму штогод, паводле прагнозаў СААЗ распрацоўваюцца новыя вакцыны, якія будуць эфектыўны менавіта супраць актуальных штамаў віруса грыпу. У арганізме застаюцца антыцелы ад папярэдніх вакцынацый, аднак яны аказваюцца нямоглымі супраць новых штамаў віруса грыпу. 

Ахоўны эфект пасля вакцынацыі, як правіла, надыходзіць праз 8-12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў, у сувязі з чым правядзенне прышчэпак рэкамендавана штогод у перадсезонны перыяд актывізацыі распаўсюджвання вірусаў грыпу (звычайна ў восеньскі перыяд).

-- Хто павінен прайсці абавязкова імунізацыю?

-- Абавязковай імунізацыі супраць грыпу згодна нацыянальнаму календару прафілактычных прышчэпак падлягаюць асобы, якія адносяцца  да катэгорыі высокай рызыкі захворвання на грып і неспрыяльных ускладненняў. Да іх адносяць дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзяцей ва ўзросце ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, асобы з імунасупрэсіяй, асобы ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, работнікі сферы бытавога абслугоўвання, работнікі ўстаноў адукацыі, работнікі гандлю і грамадскага харчавання, работнікі транспартных арганізацый, асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з пацыентам з хранічнай паталогіяй і імунасупрэсіяй, асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з дзецьмі да 6 месяцаў і іншыя.

Гаварыла Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг