Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепельскім раёне ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2024

15 лютага адзначаецца Дзень вываду войскаў з Афганістана. Гэта дзень памяці аб тых, хто не вярнуўся з той вайны, і дзень падзякі героям, якія жывуць сярод нас. У Лепельскім раёне ў гэты дзень прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя воінам-інтэрнацыяналістам.

Каля аграрна-тэхнічнага каледжа адбыўся мітынг-рэквіем, на якім былі сказаны словы падзякі і павагі да тых, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак на тэрыторыі блізкага і далёкага замежжа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх арганізацый і многія іншыя неабыякавыя жыхары горада. Яны ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.

Таксама мітынгі і ўскладаннi кветак і вянкоў прайшлі на тэрыторыі пахаванняў, дзе знаходзяцца палеглыя воіны. Адно з такіх месцаў - Пятроўскія могілкі ў Лепелі. Прысутныя ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і  ўсклалі кветкі.

Яшчэ адно месца, дзе сабраліся ветэраны і ганаровыя госці, - могілкі паблізу вёскі Вялікі Поўсвіж.

Дзень вываду войскаў з Афганістана - гэта свята афганцаў-ветэранаў і дзень памяці аб усіх загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах. Гэта святая дата для тых, хто ваяваў на чужой зямлі, бачыў смерць сяброў і маладых хлопцаў, у якіх, здавалася б, усё жыццё наперадзе. Шмат гора, бед і пакут прынеслі нашаму народу гэтыя дзевяць гадоў, адзін месяц і васямнаццаць дзён.

Сённяшнія ветэраны-інтэрнацыяналісты - гэта сапраўдныя патрыёты, пераемнікі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны сваёй мірнай працай дэманструюць актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаюць у патрыятычным выхаванні моладзі. У нашым раёне пражывае 141 чалавек, дзесяцігоддзі таму выконваўшы інтэрнацыянальны абавязак.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг