Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі працуе выстава творчых дэкаратыўных кампазіцый пад назвай "Ад усмешкі стане ўсім святлей"

28.08.2023
Арыгінальныя рукатворныя работы прадставілі настаўнік выяўленчага мастацтва дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія імя І.М. Ерашова г.Лепеля» Ларыса Станкевіч, а таксама яе падапечныя – удзельнікі майстэрні лепкі «Дамавята».

Скрапбукінг, асамбляж, калаж - для кагосьці гэта зусім незнаёмыя словы, а для гераіні нашага матэрыялу гэта цэлым свет, які ўвабраў у сябе разнастайнасць матэрыялаў, струмень непрадказальных творчых ідэй і, як вынік, багацце вырабаў, унікальных сувеніраў і карысных рэчаў.

Калi робiш першыя крокі ў выставачную залу, разумееш - са з'яўленнем тут дзіўных работ, зробленых рукамі Ларысы Леанідаўны, гэтае месца нібы напоўнілася жыццём, цеплынёй рук і душэўнасцю. Гэта насамрэч так. Бо кожная прадстаўленая на выставе праца - гэта асобная гісторыя, "прачытваць" якую - адно задавальненне.

Ацаніць творчае багацце Ларысы Станкевіч і яе вучняў у краязнаўчы музей прыйшло нямала гасцей - гэта калегі Ларысы Леанідаўны і сябры, педагогі іншых устаноў адукацыі і культуры, блізкія і родныя ёй людзі. Сузіраючы прадстаўленую прыгажосць, госці заміралі ў кожнага экспаната і прагна сілкаваліся іх творчай сілай і энергіяй.

Родам гераіня матэрыялу з вёскі Загліннікі Лепельскага раёна. Пачатковую і сярэднюю адукацыю будучы педагог атрымала ў Колтаўскай 8-гадовай школе нашага раёна, а таксама Кашчынскай школе Чашніцкага раёна. Далей дзяўчына паступіла ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава, дзе пасля заканчэння вучобы атрымала спецыяльнасць "настаўнік чарчэння, працы і выяўленчага мастацтва".

Першым месцам працы Ларысы Леанідаўны стала Лепельская школа-інтэрнат, дзе малады педагог прапрацавала 10 гадоў. У наступныя гады месцам працы нашай таленавітай зямлячкі была гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля. З 1 верасня гэтага года Ларыса Леанідаўна пакідае ўстанову і ідзе на заслужаны адпачынак. А за плячыма ў гераіні матэрыялу - 46 гадоў педагагічнага стажу.

Трэба сказаць, што Ларыса Леанідаўна - не адзіны педагог у сваёй сям'і. З высакароднай прафесіяй настаўніка таксама былі звязаныя і бацькі жанчыны - Леанід і Вера Пахомавы. Да сямейнай дынастыі педагогаў неўзабаве далучылася і дачка Ларысы Леанідаўны - Кацярына Прыстаўка. Самым юным педагогам у сям'і неўзабаве стане і ўнучка гераіні публікацыі - Валерыя. Дзяўчына будзе настаўнікам у пятым пакаленні. У дзень адкрыцця выставы родныя былі побач.

-- У сваіх творчых працах я выкарыстоўваю многія тэхнікі дэкаратыўнага мастацтва. Захапляюся калажамі з сямейных фатаграфій. Таксама ёсць шмат кампазіцый, выкананых з выкарыстаннем аб'ёмных дэталяў ці цэлых прадметаў. У тэхніцы дэкупажу ўпрыгожваю старажытныя і сучасныя прадметы побыту. Кераміка, выцінанка, аплікацыя з розных матэрыялаў, роспіс па бяросце, ікебана, шыццё і многае іншае - вось мае любімыя напрамкі ў творчасці, - распавяла Ларыса Леанідаўна.

Суразмоўніца прызналася, што ўсе працы, прадстаўленыя на выставе, упрыгожваюць яе кватэру і кватэру дзяцей. Таксама многія кампазіцыі ўпрыгожваюць сцены роднай гімназіі. Жанчына любіць калекцыянаваць прыродныя матэрыялы, бытавы і прамысловы «хлам», якому дае шанец на другое жыццё, выкарыстоўваючы для сваіх твораў.

- Няхай будзе менш смецця на планеце, а больш прыгажосці. Фантазія не нараджаецца на пустым месцы. Ёй трэба ад нечага адштурхнуцца. Гэтак жа думаў і Томас Эдысан: "Каб прыдумаць, трэба добрае ўяўленне і шмат хламу", – падкрэсліла аўтарка работ.

Як прызналіся госці выставы, работы зачароўваюць сваёй прыгажосцю і непрадказальнасцю. Некаторыя педагогі, якія ўжо ацанілі экспазіцыю, падгледзелі і для сябе нешта незвычайнае і дзіўнае ў творчасці Ларысы Леанідаўны. Абыякавым сысці не ўдалося нікому. Мы ж заклікаем лепельчан таксама наведаць раённы краязнаўчы музей і атрымаць эстэтычнае задавальненне ад убачанага.

2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг