Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У рамках акцыі «Моладзь за бяспеку» ва ўстановах адукацыі Лепельскага раёна праходзяць тэматычныя мерапрыемствы «Дзень з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй ратавальнікаў-пажарных»

16.10.2023

Так, навучэнцам са Старалядзенскай базавай школы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па НС Таццяна Федаровіч расказала аб дзейнасці раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, яго структуры, мэтах і задачах, а таксама азнаёміла рабят з усімі мерапрыемствамі, конкурсамі і злётамі праходзячымi пад гэтай эгідай.

Работнік МНС нагадала навучэнцам і асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дзеянні пры ўзнікненні пажару. Асобна закранулі пытанне ўстаноўкі і выкарыстання навучэнцамі мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Далей хлопцы прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні-віктарыне, падчас якой за правільныя адказы атрымалі карысныя прызы, маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

Тым часам, хлопцы з гімназіі змаглі прымерыць на сябе ролю ратавальніка, наведаўшы пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 горада Лепеля. Тут хлопцам давялося бліжэй даведацца пра ратавальнае ведамства, пазнаёміцца з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем. Незабыўнай часткай экскурсіі стала тое, што юныя гімназісты змаглі на практыцы адпрацаваць розныя НС, з якімі ратавальнікі сутыкаюцца штодня.

У завяршэнне мерапрыемствы рабятам былі ўручаны членскія білеты – адбылося пасвячэнне юных ратавальнікаў у рады грамадскай арганізацыі.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг