Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Лепеля прайшла тэматычная сустрэча «Сям'я: шчасця шмат не бывае!»

23.10.2023

На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы каледжа г. Лепеля і запрошаныя госці: благачынны Лепельскай акругі, протаіерэй Сяргей Ляшкевіч, начальнік аддзела загса Лепельскага райвыканкама Алена Бельская, урач агульнай практыкі ЦРБ Лізавета Скавародка, майстар аварыйна-дыспетчарскай службы Лепельскага раёна газазабеспячэння Андрэй Азарэнка.

Даследаванні паказваюць, што добрыя дзеці растуць у шчаслівых сем'ях, дзе бацька і маці любяць адзін аднаго. Вядомы педагог Антон Макаранка пісаў: «Хочаце, каб былі добрыя дзеці - будзьце шчаслівыя. Разарвіцеся на часткі, выкарыстоўвайце ўсе свае таленты, здольнасці, прыцягніце сваіх знаёмых, але будзьце шчаслівыя сапраўдным, чалавечым шчасцем».

Протаіерэй Сергій Ляшкевіч распавёў прысутным, як важна шанаваць і аберагаць сваю сям'ю, бо яна ствараецца для таго, каб прайсці разам мноства жыццёвых урокаў. А шчаслівая сям'я - гэта калі шчаслівыя бацькі. Даўным-даўно вядома, калі дзіця бачыць, што бацькі кахаюць і засцерагаюць адзін аднаго, то яму спакойна і яно шчаслівае. Протаіерэй нагадаў, што сапраўднае каханне – гэта ахвярнасць, гэта здольнасць дзеля каханага чалавека, яго шчасця пераступіць праз любыя свае амбіцыі, эгаізм, ганарыстасць, гэта гатоўнасць ахвяраваць сваімі асабістымі інтарэсамі і нават жыццём. Што такое сям'я, калі яна ўтворыцца?
Ці можам мы лічыць момант рэгістрацыі такой кропкай адліку? І ці заўсёды з моманту рэгістрацыі, не «я» і «ты», а «мы»? На гэтыя пытанні адказала Алена Бельская. Таксама яна падзялілася цікавай інфармацыяй аб тым, колькі шлюбаў рэгіструецца аддзелам ЗАГС і які сярэдні ўзрост уступаючых упершыню ў шлюб. Было адзначана, што нараджальнасць у нашым раёне, нажаль, падае. За тры кварталы гэтага года нарадзілася ўсяго каля 200 дзяцей. Разам з тым, вялікім здзіўленнем стала, што самая высокая нараджальнасць у нашым раёне была ў 1949 годзе - каля 1400 нованароджаных. Пра тое, што трэба ведаць, каб сям'я і дзеці былі здаровымі, нараджаліся і раслі ў каханні і мiры, расказала ўрач агульнай практыкі Лізавета Скавародка. Яна падзялілася з удзельнікамі мерапрыемства правіламі здаровага ладу жыцця і як усцерагчы сябе ад хвароб. Як засцерагчы свой дом і сям'ю ад няшчасных выпадкаў, звязаных з выкарыстаннем газу і газавых прыбораў у побыце, растлумачыў Андрэй Азарэнка. Што такое чадны газ, прычыны атручвання ўгарным газам, аб першых сімптомах і як аказаць першую дапамогу - аб гэтым даведаліся прысутныя. Ступень небяспекі ўгарнага газу не ўсімі людзьмі ацэньваецца адэкватна, бо ён не мае колеру і паху і гэта становіцца прычынай многіх трагедый. Таму важна, каб у дамах былі ўстаноўлены газааналізатары. Гэта тэма зараз вельмі актуальная ў сувязі з надыходам ацяпляльнага сезона. Напрыканцы выступлення Андрэй Азарэнка заклікаў усіх прытрымлівацца правілаў бяспекі і берагчы свае сем'і. Усё далей ад нас адыходзіць традыцыя сустракаць святы ўсёй сям'ёй, у бацькоўскай хаце. Але калі не пашкадаваць часу на тое, каб сабраць усіх родных, то мы даведаемся самае дзіўнае шчасце на зямлі, выяўленае прыказкай: «Уся сям'я разам - так і душа на месцы».


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг