Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Унікальныя выданні і гісторыя кнігадрукавання: новая экспазіцыя адкрылася ў Лепельскай цэнтральнай бібліятэцы

05.07.2023

Сёння цэнтральная раённая бібліятэка нашага горада ўпісала новы раздзел у сваю гісторыю. У галоўным кнігасховішчы нашага раёна адкрылася новая экспазіцыя пад назвай «Кніга – часоў злучаючая нітка». Экспазіцыя стала свайго роду музеем літаратурных выданняў і розных прадметаў, крыніцай падзей і фактаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне з дапамогай галоўнай крыніцы ведаў – кнігі.

Адкрыццё экспазіцыі стала вялікім святам для ўсяго калектыву цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы і цікавай падзеяй для жыхароў нашага горада. Гасцей мерапрыемства гасцінна сустрэла дырэктар установы Алена Мазго. Кіраўнік падзякавала кожнаму, хто прыйшоў падзяліць гэту значную і доўгачаканую падзею з супрацоўнікамі бібліятэкі. Таксама з прывітальным словам да прысутных звярнулася загадчыца сектара культуры Лепельскага райвыканкама Алена Барадзейка.

-- Перш за ўсё, хачу сказаць, што адкрыццё новай экспазіцыі – гэта вынік каласальнай працы работнікаў цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Выказваю вялікую падзяку і ўдзячнасць усім, хто прымаў удзел у распрацоўцы дызайну экспазіцыі, прарабіў карпатлівую навукова-даследчую працу і неўзабаве напоўніў стэнды, паліцы і вітрыны такімі эксклюзіўнымі і цікаўнымі выданнямі і прадметамі. Экспазіцыя падарыла збольшага забытым рэчам новае жыццё. Усё набыло парадак, сістэматызавалася і знайшло сваё месца.
Першую экскурсію па зале правяла бібліёграф Алена Стайнова.

-- Наша бібліятэка ставіць перад сабой задачу паказаць гісторыю кнігі і яе развіццё на тэрыторыі Беларусі, таму асобная экспазіцыя
прысвечана гісторыі ўзнікнення кнігі на Беларусі і дзейнасці
Францыска Скарыны, а таксама яго паслядоўнікаў, - так пачала сваё апавяданне бібліёграф. Кнігі Вільяма Шэкспіра «Кароль лір» і Івана Тургенева «Рудзін. Напярэдадні», выдадзеныя на беларускай мове, «Кніга карысных парад» 1958 года выдання пад складаннем Аляксандры Вус, кніга Уладзіміра Лабанка «Партызаны прымаюць бой» 1972 года выдання з дароўным надпісам самога аўтара, кнігі для сляпых, надрукаваныя шрыфтам Брайля, аўдыёкніжкі, пласцінкі, дыяпраектары, відэакасеты – гэтыя і іншыя ўнікальныя выданні напоўнілі лакацыю, і яны, сапраўды, заслугоўваюць увагі лепельчан.

Адзначым, што экспазіцыя знаёміць не толькі з цікавымі кніжнымі выданнямі, але і з цікавымі прадметамі, якія перадаюць гісторыю развіцця кнігадрукавання. Супрацоўнікам бібліятэкі ўдалося сабраць разам дзясяткі рэчаў і стварыць сапраўды сакральную атмасферу новага для лепельчан месца. Кожная рэч, кожная кніга, нібы чалавечыя лёсы… Яны шмат чаго бачылі, праз шмат чаго прайшлі, шмат чаго ў сабе ўтойваюць. Яны нясуць гісторыю, самабытнасць, культуру і нашу нацыянальную непаўторнасць.

Адміністрацыя Лепельскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы выказвае вялікую падзяку і ўдзячнасць за аказанне падтрымкі і дапамогі ў развіццi бібліятэчнай справы на Лепельшчыне кіруючаму актыву раённага выканаўчага камітэта і асабіста - кіраўніку раёна Міхаілу Кісялевічу. Таксама кіраўніцтва бібліятэкі дзякуе ганароваму грамадзяніну Лепельскага раёна Уладзіміру Гарбачову за аказанне дапамогі ў адкрыццi экспазіцыі «Кніга – часоў злучаючая нітка».




2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг