Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ушанаванне перадавікоў і ветэранаў прайшло на Лепельскім рамонтна-механічным заводзе

22.09.2023

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня машынабудаўнікоў - у адкрытым акцыянерным таварыстве «Лепельскі рамонтна-механічны завод» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню перадавікоў вытворчасці і ветэранаў галіны.

Якасць і надзейнасць прадукцыі Лепельскага РМЗ, дасягненне высокіх вытворчых вынікаў, паспяховае вырашэнне сацыяльных пытанняў забяспечваюцца працай, велізарным досведам вялікага і дружнага калектыва працоўных, інжынераў і іншых спецыялістаў усіх узроўняў завода. Гэта людзі з нязломным характарам і жалезнай мэтанакіраванасцю. Прафесійнае свята - нагода сказаць ім сардэчнае «дзякуй!»

Адкрываючы ўрачыстую частку свята, намеснік дырэктара ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» Таццяна Вараб'ёва адзначыла, што сёння прадпрыемствы машынабудаўнічага комплексу Беларусі робяць адну вялікую і патрэбную справу - распрацоўваюць, укараняюць і вырабляюць вырабы, запатрабаваныя ў розных галінах эканомікі і паўсядзённым жыцці чалавека.

-- Жадаю нашаму прадпрыемству працвітання, стабільнасці, упэўненага руху наперад, умацавання склаўшыхся і стварэння новых перспектыўных сувязей. А асабіста вам, дарагія калегі і ветэраны прадпрыемства, - моцнага здароўя і мірнага неба над роднай Беларуссю, - пажадала Таццяна Валер'еўна.

Таксама намеснік дырэктара адкрыла цырымонію ўзнагароджання лепшых супрацоўнікаў завода. За шматгадовую працу і ў сувязі з прысваеннем звання «Ветэран завода» ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» Ганаровай граматай быў узнагароджаны вадзіцель пагрузчыка Фёдар Азаронак. Такой жа ўзнагароды была ўдастоена і вартаўнік прадпрыемствы Ірына Юшко.

Таксама на сцэну была запрошана прыбіральшчык памяшкання Зоя Худзякова. Жанчыну ўзнагародзілі Ганаровай граматай за шматгадовую працу, а таксама прысвоілі званне «Ганаровы ветэран завода».

Цырымонію ўшанавання працягнуў запрошаны госць – прадстаўнік адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод» Вадзім Зязюля. Вадзім Аляксандравіч таксама выказаў словы віншаванняў і ўдзячнасці ў адрас работнікаў Лепельскага завода, адзначыўшы вялікі ўклад нашых землякоў у бесперабойную і ўпэўненую працу машынабудаўнічай галіны краіны.

Далей на сцэну былі запрошаны перадавікі вытворчасці. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у рашэнні задач, якія стаяць перад прамысловай галіной Беларусі, Падзяка Міністэрствы прамысловасці Рэспублікі Беларусь была перададзена Віктару Скібскаму, наладчыку аўтаматаў і паўаўтаматаў 6 разраду.

Сваю ўзнагароду - Ганаровую грамату ад кіраўніцтва Мінскага трактарнага завода - атрымала таксама і зубарэзчык 3 разраду Ганна Храпавіцкая. Адмысловай увагі жанчына заслужыла за шматгадовую працу і важкі ўклад у арганізацыю работы па выпуску і рэалізацыі вырабляемай прадукцыі.

Працягам свята стала ўшаноўванне ветэранаў рамонтна-механічнага завода. У актавай зале яны занялі ганаровыя месцы ў першых шэрагах. За дзесяцігоддзі існавання прадпрыемства ў спісе ветэранаў машынабудаўнічай галіны аказаліся дзясяткі лепельчан. На свята, безумоўна, прыбылі не ўсе, але многія. Галіна Грыдзюшка, Таццяна Іўшына, Раіса Бабаед, Таццяна Тарасевіч, Галіна Ланцава, Мікалай Клімінціёнак, Анатоль Кузьміч, Віктар Галай, Вольга Гальчук, Таццяна Макаранка, Фаіна Беразняцкая і многія іншыя - вось тыя людзі, якія, займаючы тыя ці іншыя пасады, шмат гадоў жыцця былі адданы абранай прафесіі. У свой час менавіта яны рабілі ўсё магчымае, каб прадпрыемства ведала ўся краіна. Ветэранаў, якія прыбылі на свята запрасілі на сцэну, падзякавалі за працу і перадалі кожнаму салодкія падарункі.

Свята ў гонар хуткага Дня машынабудаўнікоў прайшло душэўна і цёпла. Прэзентам для завадчан стаў канцэрт, падрыхтаваны настаўнікамі і вучнямі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.

***

Лепельскі рамонтна-механічны завод сёння - гэта паспяховае прадпрыемства, галоўным кірункам працы якога з'яўляюцца выраб запасных частак і аднаўленне дэталей сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама выраб вузлоў і дэталяў для сельскагаспадарчых машын. Акрамя асноўнай прадукцыі завод вырабляе і дадатковую - элементы добраўпарадкавання, стэнды, вырабы для спартпляцовак, а таксама мэблю.

Тэкст і фота: Яна МІСНІК газета «Лепельскі край»





2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг