Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Вадохрышчанскае акунанне ў палонку прайшло на возеры Святое ў Лепелі

19.01.2024

На возеры Святое, у дзень Двунадзесятага свята Вадохрышча, адбыўся святочны канцэрт і далучэнне да хрысціянскай традыцыі акунання ў купель.

Папярэднічалi гэтаму Боская літургія і чын вялікага асвячэння вады ў праваслаўных храмах.

Ужо шмат гадоў запар у нашым раёне праходзіць арганізаванае акунанне ў купель. Не выключэннем стаў і сёлетні год. Адзначым, што загадзя была выразана палонка і абсталявана лесвiцай, пакладзена пакрыццё. Таксама было абсталявана цёплае месца для перапранання. Для гэтага на беразе возера вайскоўцы з 231-й артылерыйскай брыгады, якая дыслакуецца ў вёсцы Бароўка, разбілі дзве вялікія цёплыя палаткі - своеасаблівыя распранальні для мужчын і жанчын, а гарачую гарбату з прысмакамі забяспечыла палявая кухня. Непасрэдна пры акунанні прысутнічалі медыцынскі работнік, ратавальнікі і АСВОД з усім неабходным абсталяваннем, а таксама супрацоўнікі РАУС, якія забяспечвалі бяспеку. Работнікі КУВП «Бароўка» ўсталявалі сходы, арганізавалі вялікае вогнішча для абагравання акунаючыхся і добраўпарадкавалі тэрыторыю каля возера Святое, дровы для вогнішча падаў Лепельскі лясгас.
Вакальная група «Кампанела» філіяла «Заслонаўская ДШМ» Лепельскай ДШМ выканалі добрыя і светлыя песні, а работнікі культуры Лепельскага РДК забяспечылі музычнае суправаджэнне.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч.
Асвячаючы ваду, святар апускае крыж у спецыяльную вадохрышчанскую палонку. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх цягам года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і дамы. Так, і ў гэты дзень павіншаваў усіх і асвяціў купель бацька Сергій, а таксама адзначыў:
-– Традыцыя акунання вернікаў звязана з таінствам хрышчэння Сына Божага ў водах ракі Іардан. Падобна Хрысту, 18 і 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне акунаюцца ў купелях або адкрытых вадаёмах. Але без веры ў сэрцы і духоўнага асэнсавання вадохрышчанскае купанне не мае сэнсу. Некаторыя лічаць, што акунуўшыся ў лядзяную ваду на Вадохрышча, яны чысцяць сябе ад грахоў. Але мы разумеем, што гэта не так. У палонцы грахоў не змыеш. Галоўным фактарам для праваслаўнага чалавека ў гэты дзень павінны быць паход на службу, ачышчэнне праз такія сакрамэнты, як споведзь і прычасце, а затым хрэсны ход і асвячэнне вады ў даніну таму, каб Гасподзь даў магчымасць хрысціцца ўсяму свету, - падкрэсліў бацюшка.
Нагадваем, што нават у такое святое свята варта не забываць аб бяспецы і выбіраць месца для правядзення абраду толькі ў спецыяльна адведзеных акваторыях.
Наталля Храпавіцкая.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг