Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў аб новай ваеннай дактрыне: яна захавала сваю міралюбівую накіраванасць

02.02.2024

16 студзеня гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі, якое было прысвечана разгляду двух найважнейшых дакументаў стратэгічнага планавання - праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.

У найноўшай гісторыі Беларусі Ваенная дактрына прымалася (удакладнялася) тройчы: у 1992, 2002 і 2016 гадах. Палажэнні ваенных дактрын папярэдніх гадоў наглядна дэманструюць змену падыходаў да фармавання нацыянальнай ваеннай палітыкі. Нягледзячы на тое, што дакумент фактычна гатовы да вынясенню на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, правядзенне дыскусійных пляцовак не спыняецца.

Мы папрасілі выступіць экспертам па гэтым пытанні ваеннага камісара Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэя Пухальскага.
- Ні для кога не сакрэт, што геапалітычная сітуацыя вакол нашай краіны, ды і ў цэлым у свеце ў апошнія гады характарызуецца ростам напружанасці. Мы бачылі, як у перыяд міграцыйнага крызісу пад надуманымі падставамі ішоў рост ваеннай напружанасці: войскі, якія стаяць на мяжы, фарміраванне новых ваенных падраздзяленняў. Зразумела, што ў гэтых умовах Рэспубліка Беларусь вымушана ўносіць змены ў Ваенную дактрыну для таго, каб забяспечыць больш дакладнае рэагаванне на зноў узнікаючыя выклікі.
Змены грунтуюцца на ацэнцы ваенна-палітычнага становішча вакол нашай краіны. І яна кардынальна за апошнія гады змянілася. Мы бачым, што ўзмацніліся выклікі і пагрозы ў адрас Беларусі, узрастае мілітарызацыя прыгранiчча. І тая палітыка, якая праводзіцца сумежнымі дзяржавамі ў адносінах да Беларусі, Саюзнай дзяржавы, вымушае нас рэагаваць і прымаць дзейсныя меры. Мы гаворым аб тым, што Ваенная дактрына захавала сваю міралюбівую накіраванасць, ні адну дзяржаву не разглядаем у якасці свайго ворага. Але ў той жа час у Ваеннай дактрыне дэкларуецца гатоўнасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы ўсімі сіламі і сродкамі, якія ёсць у распараджэнні дзяржавы.
Я разумею, што перапрацоўка Ваеннай дактрыны выклікае асцярогі ў насельніцтва. Абнаўленне палажэння дакумента звязана з тым, каб ён больш адпавядаў тым выклікам і пагрозам, якія існуюць на сённяшні момант. Што тычыцца ядзернай зброі, то Ваенная дактрына не кажа аб механізмах, спосабах, формах і тактычных прыёмах ужывання гэтай зброі. У дактрыне дэкларуем палітычныя моманты, што ядзерная зброя з'яўляецца сродкам стратэгічнага стрымлівання ад развязвання агрэсіі супраць нашай дзяржавы». Асаблiвы акцэнт зроблены на негатыўных тэндэнцыях, звязаных са «спробамі асобных» дзяржаў (кааліцый) забяспечыць сваё лідэрства без уліку інтарэсаў усіх суб'ектаў міжнародных адносін шляхам рэалізацыі сцэнарыяў «каляровых рэвалюцый», задзейнічання сілы і правакавання ўнутраных узброеных канфліктаў».
У цэлым варта адзначыць, што дакумент мае адрасную накіраванасць, раскрывае падыходы суб'ектаў міжнародных адносін да прымянення ваеннай сілы, дае прагнозныя ацэнкі магчымых наступстваў іх развіцця для нашай дзяржавы. Раскрыты асновы ваеннай палітыкі, дэталізаваны мэты і напрамкі яе рэалізацыі. У дакуменце прапанаваны новы падыход да класіфікацыі ваенных канфліктаў «…яны падзяляюцца на ўнутраныя і міжнародныя, а войны - на міждзяржаўныя і кааліцыйныя».
Яшчэ раз хочацца падкрэсліць, што «Рэспубліка Беларусь не адносіцца ні да аднаго дзяржавы, ні да аднаго народа як да свайго ворага і гатова з усімі без выключэння будаваць адносіны на аснове ўзаемнага даверу і мірнага суіснавання».
Упершыню ў нацыянальнай Ваеннай дактрыне прадугледжана магчымасць сілавога адказу на дэструктыўнае кіберуздзеянне. Новая Ваенная дактрына - глыбока прапрацаваны, адэкватны для ўспрымання дакумент, які адлюстроўвае нацыянальную сістэму поглядаў на падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, забеспячэнне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны дзяржавы. Яна ў поўнай меры адказвае сучасным і перспектыўным патрабаванням бяспекі, ахоплівае ўсе яе вобласці, застаючыся дакументам захавання міру, а не эскалацыі гвалту і вайны. Прынцып «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны» ў дадзеным выпадку творча дапоўнены і трансфармаваны ў ісціну: «Без мiру няма развіцця, а сто гадоў перамоў лепш, чым адзін год вайны».
І вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, што кардынальна дактрына не змяняецца, яна захоўвае сваю абаронную накіраванасць. У любым выпадку мы нікому не пагражаем, Рэспубліка Беларусь праводзіць абсалютна міралюбівую знешнюю палітыку, і наш Прэзідэнт на ўсіх узроўнях паслядоўна выступае за мерапрыемствы, накіраваныя на ўстараненне напружанасці ў міжнароднай палітыцы, на вяршэнства міжнароднага права, на непрыманне незаконных міжнародных санкцый, - падзяліўся сваім меркаваннем Андрэй Леанідавіч.

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

 


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг