Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Вынікі навігацыі падвёў Аляксей Буркан, дзяржаўны інспектар Лепельскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах

14.12.2023

На вялікі жаль, у 2023 годзе на тэрыторыі нашай вобласці адбылося 7 аварыйных выпадкаў з выкарыстаннем маламерных судоў (грабныя і маторныя лодкі, катэры, парусныя судны, гідрацыклы, катамараны), у выніку якіх загінула 6 чалавек і 4 чалавекі выратавана. Выратаванымі аказаліся грамадзяне, якія былі экіпіраваны ў выратавальныя камізэлькі. Усе загінуўшыя былі без выратавальных камізэлек.

Найбольшая колькасць транспартных аварыйных выпадкаў з выкарыстаннем маламерных судоў у 2023 годзе (па 2 выпадкі) зарэгістравана ў Браслаўскім (09.06.2023г. на возеры Плюсы патануў грамадзянін 1960 г.н. і 05.07.2023г. на возеры Струста загінуў пасажыр, грамадзянін 1963 г.н.) і Чашніцкім раёнах (01.07.2023г. на возеры Лукомскім выратаваны 4 чалавека - усё на момант падзення ў ваду знаходзіліся ў выратавальных камізэльках і 26.08.2023г. на возеры Кабыльшчына патануў грамадзянін 1955 г.н.). Гібель людзей з выкарыстаннем маламерных судоў (па 1-аму загінуўшаму) зарэгістравана таксама ў Віцебскім (13.07.2023г. на рацэ Абалянцы патануў грамадзянін 1962 г.н.), Шаркаўшчынскім (18.06.2023г. на возеры Княж патануў грамадзянін 1959 г.н.) і Лепельскі раён бяда не абыйшла бокам (21.08.2023г. на возеры Лепельскім загінуў пасажыр, грамадзянін 1976 года нараджэння).

Прычынамі гібелі людзей у названых выпадках з'явіліся:

- грэбаванне элементарнымі мерамі бяспекі пры карыстанні маламернымі судамі ў частцы не выкарыстання загінуўшымі выратавальнай камізэлькі (згодна з п.9 Правілаў карыстання маламернымі судамі суднакiроўца і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках);

− выкарыстанне маламерных судоў у стане алкагольнага ап'янення (згодна з абз.4 п.16 Правілаў карыстання маламернымі судамі суднакіроўцы забараняецца кіраваць маламерным суднам у стане алкагольнага ап'янення…);

- перамяшчэнне людзей, якія знаходзяцца на маламерным судне, падчас яго руху (згодна з абз.3 п.18 Правілаў карыстання маламернымі судамі забараняецца: перамяшчэнне людзей па беспалубным маламерным судне падчас яго руху);

- эксплуатацыя маламерных судоў (у тым ліку самаробных) з падвеснымі рухавікамі, не прайшоўшымi дзяржаўную рэгістрацыю і тэхнічны агляд (згодна з абз. 3 п.19 Правілаў карыстання маламернымі судамі забараняецца эксплуатацыя маламернага судна ў выпадку, калі яно ва ўстаноўленым парадку не прайшло дзяржаўную рэгістрацыю і класіфікацыю, і тэхнічны агляд);

- эксплуатацыя маламернага судна ва ўмовах абмежаванай бачнасці або ў складаных пагодных умовах (згодна з абз.11 п.16 Правілаў карыстання маламернымі судамі забараняецца ажыццяўляць рух судна ў тумане або іншых неспрыяльных метэаралагічных умовах).

У 4-х з 6-ці выпадкаў гібель была зарэгістраваная з вяслярнага самаробнага судна індывідуальнай пабудовы, якое не падлягае рэгістрацыі. У 70% выпадкаў гібель людзей мела месца з 17.00 пятніцы да 18.00 нядзелі, як правіла, на значным выдаленні ад берага і ў 84% выпадках загінуўшыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Аналізуючы прычыны і ўмовы, якія спрыялі аварыйнаму выпадку з гібеллю чалавека, можна канстатаваць, што знаходжанне людзей на маламерным судне ў зашпіленай выратавальнай камізэльцы максімальна павышае іх выжываемасць пры падзенні ў ваду.

За парушэнні правіл карыстання маламернымі судамі ў 2023 годзе работнікамі ДІМС Віцебскай вобласці вынесена 868 пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці суднакiроўцаў маламерных судоў. Па зоне адказнасці Лепельскага ўчастка ДІМС, а гэта (Бешанковіцкі, Ушацкі, Чашніцкі і Лепельскі) раёны да адказнасці прыцягнута 78 грамадзян.

У адносінах суднакiроўцаў у Браслаўскім і Лепельскім раёнах, вінаватых у гібелі пасажыраў, якія знаходзіліся на маламерным судне пры яго перакульванні, разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт.316 «Парушэнне правіл бяспекі руху або эксплуатацыі маламерных судоў» Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, максімальная адказнасць па якой прадугледжана ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да дзесяці гадоў.

Забаронена:

− Кіраваць маторным маламерным суднам, магутнасць рухавіка якога перавышае 3,7 кілавата (5 конскіх сіл, не маючы пры сабе пасведчання на права кіравання маторным маламерным суднам або міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачным суднам;

− кіраваць маламерным суднам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку суднаходства, пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі;

− кіраваць маламерным суднам у стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

− перадаваць кіраванне маламерным суднам асобе, якая не мае права кіравання маламерным суднам, асобе, якая не мае пры сабе пасведчання на права кіравання маторным маламерным суднам або міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачным суднам, а таксама асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення і (або) стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў

− эксплуатаваць маламернае судна, якое знаходзіцца ў няспраўным тэхнічным стане і (або) без неабходнага камплекта абсталявання, з парушэннем умоў, указаных у пасведчанне аб яго класіфікацыі;

− пакідаць без назірання водную акваторыю;

− парушаць нормы грузападымальнасці і дапушчальнай колькасці людзей на борце;

− выкарыстоўваць на маламерным судне рухавік, які перавышае лімітава дапушчальныя магутнасць і (або) колькасць, а таксама ўсталёўваць рухавік на вяслярных маламерных судах;

− выходзіць у плаванне пры адсутнасці на маламерным судне, якое падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, тэхнічнага агляду, суднавага білета і сертыфіката аб допуску судна да эксплуатацыі;

− ажыццяўляць рух судна ў тумане або іншых неспрыяльных метэаралагічных умовах, калі з-за адсутнасці бачнасці немагчыма арыентавацца;

− ствараць перашкоды для плавання іншых судоў;

− выходзіць у плаванне на маламерных судах без прадпісаных сігнальных агнёў у цёмны час сутак;

− заходзіць на акваторыі, адведзеныя для купання, набліжацца бліжэй за 50 метраў да пазначаных межаў заплыву ля пляжаў, а пры эксплуатацыі маторных маламерных судоў з выкарыстаннем водных лыж ці аналагічных сродкаў набліжацца бліжэй 100 метраў да такіх меж;

− швартавацца да плывучых знакаў суднаходнай абстаноўкі;

− спыняць маламернае судна або станавіцца на якар у межах суднавага ходу, у зоне мастоў і пад мастамі;

− перавозіць небяспечныя грузы;

− буксіраваць маламерныя судны з наяўнасцю на іх або пад бортам людзей.

Абавязковай рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць усе маламерныя судны (за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых судоў грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў). Зарэгістраваць маламернае судна ўладальнік павінен на працягу 30 каляндарных дзён з дня пакупкі маламернага судна або набыцця яго на іншай законнай падставе.

Эксплуатацыя маламернага судна магчымая толькі пасля рэгістрацыі ў судовай кнізе, нанясення бартавых нумароў і тэхнічнага агляду, які праводзіцца непасрэдна пасля дзяржаўнай рэгістрацыі або ў працэсе яго эксплуатацыі.

Заклікаю ўсіх грамадзян выконваць устаноўленыя патрабаванні пры эксплуатацыі маламерных судоў і максімальна гарантаваць бяспеку іх выкарыстання. Выконваючы ўстаноўленыя правілы бяспекі, вы гарантуеце сабе і навакольным грамадзянам жыццё - ваша жыццё ў вашых руках. Не грэбуйце гэтымі правіламі і будзьце здаровыя!

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг