Галоўная / Навіны / Навіны раёна

З пашанай на заслужаны адпачынак праводзілі начальніка Лепельскага ўчастка паштовай сувязі Пятра Жарнасека

06.11.2023

31 кастрычніка праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка Лепельскага ўчастка паштовай сувязі Полацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Пятра Жарнасека.

Словы падзякі за шматгадовую працу і прафесіяналізм выказалі дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Сяргей Максак, начальнік Полацкага РВПС Вольга Закрэўская, а таксама калектыў СПС Лепель і першасная прафсаюзная арганізацыя. Выхад на пенсію, безумоўна, важная падзея ў лёсе чалавека. Для кагосці яна сумная, для кагосці радасная, але заўсёды асаблівая, таму што сімвалізуе чарговы крок у новы жыццёвы этап. Пётр Васільевіч глядзіць на гэты этап з пазітывам і вялізнымі планамі. Апроч працоўнай дзейнасці мужчына заўсёды шмат увагі надаваў сваёй хаце і ўчастку, які імкнецца зрабіць сапраўдным райскім кутком. У гутарцы адзначаў, што з-за працы часам не хапала часу на добраўпарадкаванне тэрыторыі, догляд за садам. Цяпер паспрабуе ўсё нагнаць. Лічу, што жыццё на пенсіі выдатнае, тым больш, што мне ніколі не бывае сумна. Я нават не ведаю, што гэта такое... Як можна сумаваць, калі навокал столькі цікавага і столькі трэба паспець зрабіць! Хто такі начальнік участку паштовай сувязі? Гэта чалавек, які задае тон працы ўсяму калектыву. Кампетэнтнасць супрацоўнікаў, якасць выкананай працы і абслугоўвання кліентаў, даходы аддзялення, атмасфера ў калектыве і многае іншае - усё гэта трымаў на кантролі Пётр Васільевіч на працягу многіх гадоў. Трэба сказаць, што зона адказнасці кіраўніка вялікая, але і кіраўнічы вопыт за плячыма Пятра Васільевіча таксама не малы. Таму сур'ёзных складанасцяў не ўзнікала падчас працы.
-- Я ўдзячны ўсім працаўнікам пошты за адданасць прафесіі, за тое, што ўкладваюць душу ў сваю працу! І, вядома, жадаю, каб ім працавалася паспяхова і творча, дабрабыту, рэалізацыі планаў і запаветных жаданняў, - на сустрэчы з кіраўніцтвам і калектывам сказаў Пётр Васільевіч.
Супрацоўнікі аб ім адклікаюцца з цеплынёй і кажуць, што ў любой сітуацыі, нават складанай, ён застаецца добразычлівым з калегамі і кліентамі, валодае тонкімі камунікатыўнымі навыкамі, заўсёды падказвае, як паступіць, каб пазбегнуць канфлікту.
Наталля Храпавіцкая.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг