Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Жыхары Віцебскай вобласці працягваюць трапляцца на хітрыкі махляроў

14.04.2024

Індывідуальны прадпрымальнік з абласнога цэнтра, убачыўшы аб'яву аб продажы прынтара на вядомай гандлёвай пляцоўцы, страціў больш за 600 рублёў, перавёўшы іх у якасці перадаплаты. Рабочы аднаго з прадпрыемстваў горада, на гэтай жа пляцоўцы збіраўся набыць ноўтбук, ашуканцам ён перавёў 90 рублёў. Эканаміст аднаго з прадпрыемстваў Віцебска ў Інстаграм зацікавілася модным адзеннем і ў якасці перадаплаты аддала 150 рублёў, але так нічога і не атрымала. На падобны выкрут з аплатай наперад трапілася і другакурсніца аднаго з ВНУ Віцебска. Яна пазбавілася 170 рублёў. Рабочы ўнітарнага прадпрыемства доўгі час шукаў мотаблок, а ўбачыўшы аб'яву аб продажы запаветнай тэхнікі па нізкім кошце, у якасці задатку аддаў ашуканцам 247 рублёў. Стаў ахвярай аферыстаў і 53-гадовы настаўнік віцебскай гімназіі. Мужчына захацеў прымножыць свой капітал і ў якасці інвестыцый на біржы перавёў віртуальнаму брокеру 4385 рублёў. Пасля гэтага, ні грошай, ні дывідэндаў ён так і не ўбачыў. Слесар з Наваполацка паверыў ілжэсупрацоўніку міліцыі, які ў мэсэнджэры пераканаў яго задэклараваць свае зберажэнні і перавёў аферысту на спецыяльны рахунак 10800 рублёў. А калі зразумеў, што стаў ахвярай ашуканцаў, звярнуўся ў міліцыю.

Важна памятаць, што ашуканцы не супраць пажывіцца любымі, нават малымі грашыма. Праявіце абачлівасць. Як правіла, зламыснікі прыцягваюць сваіх ахвяр прыніжанымі коштамі і выгаднымі прапановамі. Калі здзяйсняеце куплю ў інтэрнэце, праверце сапраўднасць крамы, дзе хочаце здзейсніць куплю. Як мага больш даведайцеся аб ёй інфармацыі, пры гэтым не забываючы, што створаная старонка можа быць напоўнена фатаграфіямі, выкрадзенымі з сапраўдных анлайн-каталогаў. Водгукі могуць быць фэйкавымі, а вялікую колькасць падпісчыкаў на старонцы лёгка накруціць. Калі прадавец патрабуе пералічыць яму поўную або частковую перадаплату за набыты тавар на электронны рахунак. Падумайце, наколькі вы гатовы давяраць незнаёмаму чалавеку.

Фота vitebsk.mvd.gov.by.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг