Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

На "Славянскім базары" ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане

27.03.2024

На "Славянскім базары" ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі, паведамляе БЕЛТА.

У Віцебскай абласной філармоніі ўпершыню на "Славянскім базары" будзе прадстаўлена джазавая сімфонія для аргана ў суправаджэнні ўдарных, ды і ў цэлым на фестывалі гэты велічны інструмент задзейнічаюць першы раз.

Глеб Лапіцкі расказаў, што філарманічная праграма фестывалю будзе пераважна джазавай - тут выступяць выканаўцы і джазавыя калектывы з розных краін.

Таксама на сцэне ўстановы культуры будуць праходзіць канцэрты ў час Дзён Саюзнай дзяржавы. "Завершыць праграму ў філармоніі праект Саюзнай дзяржавы, які таксама, думаю, будзе прысвечаны і нацыянальнай культуры, і тым вехам, якія мы адкрываем у нашых сумесных саюзных праектах", - адзначыў Глеб Лапіцкі.

Праграма практычна ўсіх ключавых мерапрыемстваў фестывалю падрыхтавана ўжо, білеты на іх ёсць у продажы, акрамя канцэрта адкрыцця, на які не засталося свабодных месцаў. На "Славянскім базары" будзе задзейнічана максімальная колькасць пляцовак. Гэта паркі адпачынку, пешаходныя вуліцы, адкрытыя пляцоўкі, а таксама спартыўны комплекс Летняга амфітэатра - размешчаная перад ім пляцоўка, дзе плануюць арганізаваць гастрапрастору.

Асноўныя мерапрыемствы маштабнага форуму мастацтваў будуць праходзціь з 11 па 14 ліпеня.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг