Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 81 раёне Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі Мінлясгаса, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 11 раёнах Брэсцкай вобласці, 21 райне Віцебскай вобласці, 4 раёнах Гомельскай вобласці, 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 22 раёнах Мінскай вобласці і 6 раёнах Магілёўскай вобласці.
З дапамогай інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.