Пяцьдзясят восем лепшых каманд рэспублікі паўдзельнічалі ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь "Савёнак" па інтэлектуальных гульнях. Для некаторых інтэлектуалаў каманды "Піранні" з клуба "Ра" гэта было першае сур'ёзнае выпрабаванне. Аднак "Піранні" ў складзе Анжалікі Азаронак, Ганны Буйніцкай, Вольгі Глінскай, Данілы Ламекі, Ірыны Мядзведзевай, Даны Мастаўніковай, Юліяны Судак і Артура Сяўніцкага годна прадставілі Лепельшчыну.